р.п. Костюковка - Каталог статей
Воскресенье, 28.04.2024, 22.03
Приветствую Вас Гость | RSS
.
Меню сайта
  • Главная страница
  • Много интересного!
  • Новости портала
  • Обзор новостей
  • Вся Костюковка
  • Форум
  • Фотоальбом
  • Оставьте отзыв
  • Обратная связь
  • Каталог сайтов
  • Доска объявлений
  • FAQ Задать вопрос
  • Наше и Ваше видео
  • Информация о портале
  • Блог
  • Видеоклуб
  • Тест на грамотность

  • Категории каталога
    В мире [107]
    В Беларуси [215]
    Новости Костюковки [137]
    Новости Гомеля и Гомельской области [102]

    Начало » Статьи » Новости » В Беларуси

    15 МАЯ – ДЗЕНЬ СЯМ’І

       Менавіта размова аб сям’і адбылася 26 красавіка на заводзе ў межах адзінага інфармацыйнага дня з удзелам адказных за ідэалагічную і выхаваўчую работу ў працоўных  калектывах прадпрыемства.                           Дарэчы, такая размова прымеркавана да Дня сям’і, які адзначаецца 15 мая. З лекцыяй перад завадчанамі выступіла сацыяльны педагог аддзялення псіхолага-педагагічнай дапамогі Гомельскага гарадскога цэнтра сацыяльнога абслугоўвання сям’і і дзяцей Алена Юрчанка.

       Яна гаварыла аб тым, якой сёння павінна быць сям’я ў нашым грамадстве, што ўплывае на адносіны паміж яе членмі, сямейную згуртаванасць, клопаты аб дабрабыце, духоўнасць і г.д. У ходзе лекцыі былі названы і падрабязна прааналізаваны функцыі сям’і, асабліва падкрэслівалася важная роля ў згуртаванні здаровых сямейных адносін, стварэнні ў доме духоўнай блізкасці, цеплыні бацькі, які павінен прымаць самы актыўны ўдзел у сямейным жыцці, клапаціцца пра дабрабыт сямейнага ачага.

       Цікавай на адзіным інфармацыйным дні з’явілася і сустрэча са старшынёй Чыгуначнай раённай арганізацыі г. Гомеля Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Наталляй Вараб’ёвай, якая расказала аб рабоце сваёй арганізацыі. Яна, у прыватнасці, нагадала, што місія таварыства Чырвонага Крыжа – гэта аблягчэнне фізічных, маральных і матэрыяльных пакут людзей, якія аказаліся ў нялёгкіх жыццёвых сітуацыях, аказанне ім неабходнай дапамогі, нягледзячы на іх палітычныя погляды, веравызнанне, а таксама прыцягваць грамадскасць, арганізацыі і прадпрыемствы ўсіх форм уласнасці да ўдзелу ў гэтай высакароднай рабоце, якую праводзіць таварыства Чырвонага Крыжа. Такую работу могуць зрабіць больш дзейснай і мэтанакіраванай грашовыя ахвяраванні грамадзян.

       Мікалай ХАМЯНКОЎ, "ГС”.

       НА ЗДЫМКАХ: выступае лектар Алена Юрчанка; актывісты ідэалагічнай работы на лекцыі.

       Фота Пятра КУЗНЯЦОВА.

    Категория: В Беларуси | Добавил: kostukovka (15.06.2007) | Автор: Мікалай ХАМЯНКОЎ
    Просмотров: 1311 | Рейтинг: 0.0 |

    Всего комментариев: 0
    Форма входа
    Логин:
    Пароль:

    Поиск по каталогу

    Наш портал

    Статистика

    Костюковка+ © 2024