р.п. Костюковка - Каталог статей
Среда, 15.05.2024, 19.42
Приветствую Вас Гость | RSS
.
Меню сайта
  • Главная страница
  • Много интересного!
  • Новости портала
  • Обзор новостей
  • Вся Костюковка
  • Форум
  • Фотоальбом
  • Оставьте отзыв
  • Обратная связь
  • Каталог сайтов
  • Доска объявлений
  • FAQ Задать вопрос
  • Наше и Ваше видео
  • Информация о портале
  • Блог
  • Видеоклуб
  • Тест на грамотность

  • Категории каталога
    В мире [107]
    В Беларуси [215]
    Новости Костюковки [137]
    Новости Гомеля и Гомельской области [102]

    Начало » Статьи » Новости » Новости Костюковки

    Людзі нашага завода

       Калі мы запыталі ў начальніка рамонтна-механічнага цэха Анатоля Кірыка пра токара Мікалая Мінькова, той, не задумваючыся, сказаў:

       -- Мікалай Анатольевіч спецыяліст, якіх на заводзе пашукаць ды пашукаць. Такія людзі гонар для любога калектыва...

       Добрыя словы давялося пачуць пра гэтага чалавека і ад тэхнолага цэха Анатоля Маркелава, а таксама ад рабочых, якія працуюць побач з Міньковым. Было бачна, што яго паважаюць у калектыве, цэняць як прафесіянала і чалавека, які любіць сваю працу, цалкам аддае сябе рабочаму прызванню. І не дзіўна, што напрыканцы мінулага года, у сувязі з днём нараджэння завода,   прозвішча токара было аднадушна названа таварышымі па сумеснай працы для вылучэння ягонай кандыдатуры на атрыманне Ганаровай граматы ААТ "Гомельшкло”. Гэта прызнанне працоўных заслуг Мікалая Анатольевіча.

       Ён шмат гадоў працаваў на заводзе "Ратон” у Гомелі, дзе з’яўляўся наладчыкам станкоў з праграмным кіраваннем. І там яго ведалі як добрага спецыяліста, бо рабіў з асабістым кляймом.  А гэта азначала, што пры вырабе прадукцыі такому работніку давалася права самакантролю, мінуючы АТК. Ды і матэрыяльна работа ў гэтым выпадку стымулявалася  значнымі  даплатамі да штомесячнага заробку.

       -- Дзе б ні рабіў, -- гаворыць М.Мінькоў, -- заўсёды клапаціўся найперш пра якасць працы, даражыў ёю і стараўся цвёрда трымаць сваю рабочую марку... На шклозаводзе працую не так даўно, прадпрыемства мне падабаецца, рамонтна-механічны цэх стаў ужо сваім, родным. Люблю такарны станок, усе заказы, якія мне даводзяць, імкнуся выконваць добрасумленна...

       Не забыў Мікалай Анатольевіч сказаць і аб тым, што ў ААТ "Гомельшкло” працуюць яго сын і зяць, адзін у ЦПШ, другі ў цэху прамперапрацоўкі. Сын, напрыклад, скончыў тэхнічны універсітэт імя Сухога, але пакуль што робіць электрыкам.  З цягам часу  спадзяецца займець пасаду інжынера. Бацька гаварыў пра гэта з гонарам, адчувалася, што ён вельмі задаволены, што сын і зяць робяць менавіта на шклозаводзе.

       Між іншым, пацікавіліся ў токара пра яго хобі, бо тое, чым захапляецца ў свой вольны час чалавек, гаворыць аб многім. Ён адразу неяк ажывіўся, кіўнуў А.Маркелаву:

       --Сяргеевіч, што мы больш за ўсё з табой любім?

       --Ну, як жа, Коля... Більярд, футбол... Забыў, што ў мінулыя выхадныя разам ездзілі на стадыён, хварэлі за " сваю” каманду?

       --Ды помню,- смяецца М.Мінькоў.

       На гэтай жартоўнай хвалі мы і пакінулі цэх, пажадаўшы Мікалаю Анатольевічу  поспехаў у працы і доўжыць сваё прафесійнае майстэрства.

       Мікалай ХАМЯНКОЎ, "ГС”.

       НА ЗДЫМКУ: токар М.А.Мінькоў за работай.

       Фота Пятра КУЗНЯЦОВА.

    Категория: Новости Костюковки | Добавил: kostukovka (15.06.2007) | Автор: Мікалай ХАМЯНКОЎ
    Просмотров: 1057 | Рейтинг: 0.0 |

    Всего комментариев: 0
    Форма входа
    Логин:
    Пароль:

    Поиск по каталогу

    Наш портал

    Статистика

    Костюковка+ © 2024